Навіны
15.03.2020
Грамадскасць нагадала ўладам адміністрацыі СЭЗ аб наступствах запуска завода па падробленых дакумантах
 
Сёння на плошчы сабралася ў два з паловай разоў больш людзей, чым звычайна. На 12-30 прыкладна 250 чалавек. Выступіў экаактывіст Дзмітрый Бекалюк.
 

Паводле яго слоў, нягледзячы на ўсе выяўленыя парушэнні, улады рыхтуюць завод АКБ да запуску. Гэта бачна па тым якія працы вядуцца на заводзе АКБ, нічога агульнага з кансервацыяй яны не маюць - на завод прывезлі 20 тон электраліта і іншыя грузы. Таксама на наўпроставыя пытанні да намесніка міністра аховы навакольнага асяроддзя адказаў няма - або чыноўнік некампетэнтны, або казаць яму няма што.

Акрамя ўсяго іншага грамадскасць давяла прадстаўнікам аблвыканкама і адміністрацыі СЭЗ аб тым, што дакументы якія пайшлі на дзяржаўную экалагічную экспертызу з'яўляюцца падробленымі, і завод могуць запусціць па сутнасці на падробленых дакументах з усімі вынікаючымі наступствамі.

Таксама на плошчы агучылі факты пачатку ціску на грамадскіх актывістаў, якія атрымалі позвы за нібыта паклёп на прадстаўнікоў праваахоўных органаў. Супрацоўнікі міліцыі як звычайна папярэджвалі праз мегафон сабраных аб адказнасьці за ўдзел у незаконных масавых мерапрыемствах.

Пасля абмеркавання названых пытанняў, людзі прайшлі па традыцыйным маршруце па вуліцах Пушкінскай і Савецкай да кінатэатра Беларусь і там разышліся.

Затрыманняў не было.

Алег Вялаў