Навіны
15.03.2020
Маёр міліцыі Яцэнка паскардзіўся ў міліцыю, што на яго ўзвялі паклёп
 
Экаактывіста Алега Вялава выклікаюць у міліцыю. Напярэдадні, ў чацвер, супрацоўнік міліцыі, які прадставіўся Тарасюком, па тэлефоне прапанаваў сустрэцца, каб уручыць позву. Пазней прапанаваў зьявіцца без позвы.
 

Экаактывіст кажа: “Я фізічна не мог ні таго, ні іншага, а па-другое, разумею, што з’явіцца давядзецца ў Ленінскі РАУС, пра які асабіста ведаю як пра месца у якім законы РБ часам не выконваюцца, і вырашыў перанесці сустрэчу на больш прымальны час. Таму сёння, 15 сакавіка, сам патэлефанаваў Тарасюку і прапанаваў перадаць мне позву з 12-00 да 13-00 на плошчы Леніна”.

Позву ў пазначаны час Вялаву ўручыў іншы супрацоўнік, паводле пасведчання нехта Хоміч. Экаактывіст не стаў марнаваць час і сам патэлефанаваў Тарасюку і прапанаваў сустрэцца адразу.

Як апынулася, заяву аб "паклёпе" напісаў на мяне супрацоўнік Ленінскага РАУС Яцэнка, які сам родам з Кобрына. У тлумачэннях, якія я даў супрацоўніку праваахоўных органаў Тарасюк, я паказаў, што супрацоўніка Яцэнка я бачыў ўсяго адзін раз, 2019/04/24, калі ён у судзе разам з іншым супрацоўнікам праваахоўных органаў Селяйковічам, даў супраць мяне збольшага ілжывыя сведчанні, а менавіта абодва вышэйзгаданых супрацоўніка сцвярджалі, што я ўдзельнічаў у пікеце на МАШЭРАВА 17, дзе пляскаў у ладкі. Прычым абодва супрацоўніка на блакітным воку сцвярджалі ў судзе пад прысягай, што іх звесткі верныя і памылкі быць не можа. Аднак пасля прагляду відэазапісу, прадстаўленай мной, высветлілася, што ў гэты час я знаходзіўся зусім у іншым месцы. І суддзя, прыняўшы гэтыя довады пагадзіўся, што мяне на Машэрава 17 ў паказаны час не было, далей выкрасліў гэты пункт абвінавачвання з разгляду”, - расказвае аб візіце ў міліцыю экаактывіст.

Варта нагадаць, што той час суддзя не стаў разглядаць хадайніцтва Алега Вялава аб прыцягненні супрацоўнікаў Яцэнка і Селяйковіча да прадугледжанай законам адказнасці за дачу заведама лжывых паказанняў у судзе.

Асобы цынізм сітуацыі надае той факт, што я асабліва адзначыў у пратаколе, што мяне не было на Машэрава 17 ў пазначаны час, паабяцаўшы даць доказы. То бок супрацоўнікі Яцэнка і Селяйковіч, магчыма і не чыталі пратакол, і ім было ўсё роўна якія даваць сведчанні, бо ўпэўненасць у беспакаранасці поўная!” – абураецца экаактывіст і дадае: “

У пратаколе апытанні я адзначыў, што супрацоўнікі якія даюць падобныя сведчанні ў судзе дыскрэдытуюць сябе і ўладу. Такія не павінны наогул працаваць у органах правапарадку. Позву ў суд мне не далі, далі позву на заўтра зноў да Тарасюка ... Верагодна нешта пайшло не так”.