Навіны
13.03.2020
У Ленінскі РАУС выклікаюць удзельнікаў віншавання супрацоўнікаў Ленінскага РАУС З Днём міліцыі
 
Праз непрацяглы час пасля выхаду віншавання Ленінскага РАУС з прафесійным святам-Днём міліцыі удзельнікаў відэа пачалі выклікаць у міліцыю.
 
Чалавек-легенда) Мiкола Самасюк
 
Гаворка ідзе пра Алега Вялова, Людмілу Карчэўскую і Аляксандра Марачэўскага. Пра гэта нам стала вядома з соцсетак.
 
Гэтыя людзі распавядалі пра тое, як на судах у красавiку 2019 года супрацоўнікі міліцыі Аляксей Федарэнка, Зміцер Ясько, Зміцер Сялейковіч ілжэсведчылі ў дачыненні да іх.
 
Відэавіншаванне толькі на ютубе паглядзелі больш за 48 000 гледачоў

Ёсць два варыянты прычыны па якой іх выклікаюць.
Першы. Аб'явіць падзяку за тое, што ўскрылі ваўкалакаў у органах МУС і ўручыць прэміяльныя.
А другі варыянт-абяліць свой заляпаны мундзір i націснуць на людзей адміністрацыйна.
 
скрын з вiдэа
 
Марачэўскага выклікаюць на 14. 30 У Ленінскі РАУС 13.03.2020
Алегу Вялаву 12.03. дапазна тэлефанаваў нейкі чалавек, які прадстаўляўся ўчастковым Тарасюком і запрашаў да 15. 00 У Ленінскі РАУС, але Алег Вялаў на правакацыю не павёўся і папрасіў выклікаць яго належным чынам.
 
Міліцыянты двойчы прыходзілі і да Ірыны Сілiцкай, але яе дома не было і супрацоўнікі сышлі не выканаўшы сваёй місіі...

Чакаем развіцця падзей. Магчыма, іх выклікаюць па іншай прычыне.