Навіны
08.03.2020
Уладамі не абмяркоўвалісь пытанні ўздзеяння свінца і ягоных звязаў на здароў’е жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту і на здароў’е жанчын у перыяд цяжарнасці і вынашвання дзяцей
 
(фотарэпартаж)
 
Міліцыя не павіншавала жанчын на плошчы ў Міжнародны Жаночы Дзень. Замест гэтага папярэдзіла берасцейцаў, якія прыйшлі “пакарміць галубоў” аб адміністратыўнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Традыцыйна ў гэтую нядзелю на плошчу перад выкпанкамамі выйшла каля сотні праціўнікаў будовы завода акумулятарных батарэй.

Перад берасцейцамі выступіў сябра ініцыятыўнай групы экаактывістаў Зміцер Бекалюк. Ён распавёў аб падробцы і падлозе АйПаўэрам дакумантацыі па заводу, аб непрафесіўнасці чыноўнікаў і спробах уладаў зацягнуць працэс з высвятленнем праўды аб рэалізацыі гэтага экалагічна небяспечнага праэкта з мэтай усёж такі запусціць завод…

“Толькі галоснасць галоснасць і інфармаванне насельніцтва можа ўратаваць сітуацыю…” – перакананы экаактывіст.

На плошчы з’явіўся характэрнага выгляду хлопец. Назваўся валацугам з Кітаю. Цікавіўся, чаму сабралісь людзі. “Я здзіўлены, што пратэст мае дачыненне да Кітая…” – сказаў ён. З’явілась міліцыя з мегафонам, але не павіншавала жанчын на плошчы са святам – папярэдзіла аб адміністратыўнай адказнасці і зышла.

У жаночы дзень, жанчыны актыўна падпісваліся пад жаночай скаргай у аблвыканкам ад жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту. Яны лічаць, што дзеянні Брэсцкага райвыканкама па правядзенні грамадзкіх абмяркаванняў справаздачы па Ацэнцы Ўздзеяння на Акаляючае Асяроддзе завода акмулятарных батарэй “АйПаўэр” прайшло без удзелу жанчын раёна і Брэста. Там не абмяркоўвалісь пытанні ўздзеяння свінца і ягоных звязаў на здароў’е жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту і на здароў’е жанчын у перыяд цяжарнасці і вынашвання дзяцей.

У скарзе жанчыны просяць прызнаць неправамернымі і абмяжоўваюцымі іхнія правы:
- ўдзельнічаць у вядзенні дзяржаўных спраў,
- не падвяргацца дэскрымінацыі ў адносінах да жанчын,
- на рэпрадуктыўнае здарое жанчын.

Берасцейцы рушылі на традыцыйны шпацыр да кінатэатра Беларусь. Іх суправаджалі супрацоўнікі міліцыі на чале з намеснікам началніка абласнога УУС Генадзям Вайтовічам. Праўда ён пазбягаў відэакамер і следаваў за калонай на невялікай адлегласці.

Затрыманняў не было.