Архіў навінаў
31.12.2013 Палітыка
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч: перамены не за гарамі!

 
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч віншуе ўсіх беларусаў з Новым годам і выбачаецца перад тымі, да каго апошнім часам не даходзяць яго лісты. Пра тое, што карэспандэнцыя дрэнна даходзіць да Мікалая Аўтуховіч распавёў Аляксандр Сегень, якому ў сваю чаргу пра гэта паведаміла маці Аўтуховіча.

 
Па словах Аляксандра Сегеня, звычайна цягам тыдня Мікалай заўсёды адказвае на лісты і хучэй за ўсё не атрымаў бандэроль з паштоўкамі. Таму зараз не мае магчымасці павіншаваць усіх, хто яго падтрымлівае, кажа сябра палітвязня.

 
- Мікалай Аўтуховіч перадае ўсім віншаванні з Новым годам, каб тыя, з кім ён пераспісваецца не крыўдавалі, не думалі нічога кепскага, калі ад яго няма адказу. Параіў перадаць, што ўсе перамены не за гарамі, а за сваю свабоду трэба змагацца. Ён герой - і ў турме толькі за тое, што змагаўся з мясцовымі чыноўнікамі і карупцыянерамі.

 
Ветэран афганскай кампаніі быў асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы зняволення ва ўмовах строгага рэжыму, без канфіскацыі маёмасці за захоўванне некалькіх патронаў ды паляўнічай стрэльбы. Адбывае пакаранне ў гарадзенскай турме.

 
http://www.racyja.com