Архіў навінаў
31.12.2013 Грамадства
У вёсцы Пескі Бярозаўскага раёна праблема вырашаная на карысць людзей.

 
Жыхары вёскі Пескі Бярозаўскага раёна дамагліся таго, што іх вуліца Савецкая стане больш бяспечнай. Будзе абазначана цяпер скрыжававнне патрэбнымі знакамі, зменшаная хуткасць і акрэслены пераход.

 
Пра гэта вяскоўцам на сходзе паабяцалі раённыя прадстаўнікі ДАІ і намеснік начальніка дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 102 Анатоль Пігас:

 
- Тут проблема невялікая, яна вырашаецца, мы нават заўтра ўсталюем знакі, пакуль яшчэ дазваляе надвор’е.

 
Па словах актывіста кампаніі “Гавары праўду” Валянціна Лазарэнкава, да якога людзі звярнуліся па дапамогу, прыемна, што пытанне будзе вырашана аператыўна, Яно ўсё-такі тычыцца непасрэдна жыццяў і здароўя людзей:

 
- Прысутнічала ўлада ў асобе старшыні сельвыканкаму, прадстаўніка міліцыі і дарожнай службы… На 80 працэнтаў тыя праблемы, якія грамадзяне акрэслілі, будуць вырашаныя.

 
Пытанне вырашана на карысць людзей. Але задаволенасць ад гэтага азмрочаная тым, што на сход па дарожнаму пытанню прыйшоў толькі адзін жыхар з 50, што падпісаліся пад зваротам ў Берасцейскае абласное ДАІ.

 
http://www.racyja.com