Архіў навінаў
31.12.2013 Палітыка
Бяроза: кіруюць камісіяй выканкамаўскія супрацоўнікі

 
Склад раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі з 2010 году застаўся амаль нязменны. Праваабаронца Сяргей Русецкі:

 
-- З 13 чалавек - 4 супрацоўнікі райвыканкаму, 9 чалавек ужо былі ў камісіі і маюць досвед працы, які задавальняе выканкам.

 
Старшыня камісіі Аляксандр Неліповіч - былы супрацоўнік выканкаму, дырэктар установы адукацыі «Бярозаўскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй будаўнікоў», вылучаны быў у камісію грамадзянамі шляхам падачы заяваў. Намеснік старшыні Аляксандр Крагель – начальнік аддзелу ідэалагічнай працы, сакратар Алена Муратава – вядучы спецыяліст аддзелу арганізацыйна-кадравай працы выканкаму.

 
Прадстаўніку Партыі БНФ Ігару Меншыкаву месца ў камісіі не знайшлося.

 
http://spring96.org