Архіў навінаў
30.12.2013 Палітыка
“Гавары праўду” патрабуе адказаў ад дэпутатаў
 
Напярэдадні Новага года прадстаўнікі кампаніі “Гавары праўду” задалі парламентарам тры актуальныя пытанні.
 
Яны перадалі звароты да кожнага з дэпутатаў, папрасіўшы іх адказаць на пытанні “для інфармавання выбаршчыкаў, інтарэсы якіх яны прадстаўляюць і абараняюць у вышэйшым заканадаўчым органе краіны”.
 
Кажа намеснік старшыні кампаніі Андрэй Дзмітрыеў:
 
- Як вы прагаласавалі за аўтапошліну? Другое пытанне, што вы зрабілі для развіцця эканомікі ў сыходзячым 2013-ым годзе? Трэцяе пытанне, што ў наступным годзе вы будзеце прапаноўваць, каб палепшыць жыццё простага беларуса?
 
Кампанія “Гавары праўду” абяцае паінфармаваць выбаршчыкаў пра тое, як адкажуць на гэтыя пытанні дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў.
 
“Мы мяркуем, што гэта будзе і падвядзеннем вынікаў гэтага года, і своеасаблівым планаваннем наступнага”, - дадае Андрэй Дзмітрыеў.
 
http://www.racyja.com