Архіў навінаў
29.12.2013 Грамадства
У Берасці плануецца пікет супраць пошліны на аўто
 
Выказаць пратэст супраць увядзення пошліны на аўто плануюць у Берасці. З гэтай нагодаю прадстаўнікі абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі падалі ў Берасцейскі гарадскі выканаўчы камітэт заяўку на правядзенне пікетавання. Мерапрыемства запланавана на 12 студзеня, месца правядзення - плошча Леніна.
 
Спікер АГП, заяўнік пікету Дыяна Касцюковіч патлумачыла неабходнасць падачы заяўкі на правядзенне пікетавання:
 
- Улады незаконна ўводзяць пошліну на дазвол аўтамабілю рухацца па дарозе. У сацыяльных сетках і ў побыце людзі выказваюць сваё меркаванне, што гэта незаконна. Але прыйсці ў офіс нашай партыі не ўсім гэта проста. А ў нядзелю на плошчу Леніна можна прыйсці, паставіць подпіс, пагаварыць, абмяняцца меркаваннямі ніхто не застанецца ў баку ад гэтай праблемы.
 
Як паведаміла Дыяна Касцюковіч, усяго прыняць удзел у мерапрыемстве плануе каля 20 чалавек.
 
http://www.racyja.com