Архіў навінаў
29.12.2013 Грамадства
2013 год у жыцці Берасцейшчыны
 
2013 год у жыцці Берасцейшчыны можна лічыць стабільным. Асаблівых зменаў у палітычным, грамадскім або культурным жыцці не адбылося.
 
Ігар Маслоўскі, старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада):
 
- Гэты год, дзякуй Богу, быў больш насычаны рознымі палітычным і грамадскімі падзеямі. Цяжка назваць гэта лібералізацыяй, але, тым не менш, была праведзена першамайская дэманстрацыя нашай партыяй і два пікеты ў дзень абароны правоў чалавека. На жаль дзясяткі іншых пікетаў, якія падаваліся іншымі палітычнымі структурамі - і Аб’яднанай Грамадзянскай партыяй і партыяй Справядлівы свет – былі забароненыя. Усе фактычна палітычныя суб’екты Берасцейскай вобласці заявілі пра ўдзел у мясцовых выбарах і назіранні за выбарамі. Сфармаваныя дзве кампаніі па назіранні.
 
Уладзімір Вялічкін, Сябра Берасцейскага аддзялення Праваабарончага цэнтру “Вясна”:
 
- Што тычыцца палітычных справаў, то ў сённяшняй Беларусі грамадзянін праіграе дзяржаве. Можна адзначыць асобна правядзенне масавых мерапрыемстваў. Варта яшчэ адзначыць такую рэч, што дазвол, альбо недазвол на правядзенне масавых мерапрыемстваў залежыць не ад заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а ад волі ўладаў. У Берасці было дазволена правядзенне шэсця. Гэта сацыял-дэмакраты арганізоўвалі і было правядзенне двух пікетаў.
 
Лявон Валасюк, берасцейскі літаратар:
 
- Па-першае выданне кнігі перакладаў з украінскай мовы Ніны Мацяш – пасмяротнае выданне. І юбілейны пяты нумар альманаху “Жырандоля”, які заснавала Ніна Мацяш - гэта галоўнае ў гэтым годзе, які адыходзіць – у 2013. Літаратары нашы плённа працуюць, выдаюць свае кніжкі і, дай Бог, каб надалей так было. Вынік добры – кніжкі пішуцца, выдаюцца, чытач мае магчымасць пазнаёміцца з творамі паэтаў, празаікаў, творамі дзіцячай літаратуры.
 
Адная з найбольш буйных падзеяў, якую чакаюць у 2014 годзе на Берасцейшчыне – гэта падрыхтоўка і правядзенне мясцовых выбараў
 
http://www.racyja.com