Архіў навінаў
29.12.2013 Палітыка
Уладзіміра Яроменка этапавалі ў арыштны дом у Баранавічы
 
Палітычнага зняволенага Уладзіміра Яроменка перавезлі з Валадаркі ў арыштны дом у Баранавічы. Пра гэта паведаміла жонка палітвязня, Валянціна. Лістоў адтуль ад яго яшчэ не было, але звесткі пра этапаванне пацвердзілі ў міліцыі.
 
У лісце ад панядзелка Яроменак напісаў, што рыхтуецца спіс на этап, які хутка пойдзе ў арыштны дом. А ў пятніцу ў Баранавічах ягонай жонцы паведамілі, што ён ужо там.
 
Былы вязень Плошчы Уладзімір Яроменак асуджаны на тры месяцы арыштнага дому за парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду, які на яго наклалі пасля некалькіх затрыманняў на акцыях салідарнасці з палітычнымі вязнямі. Яроменак мяркуе, што яго пакаралі не за парушэнні, а за грамадскую актыўнасць.
 
http://www.racyja.com