Архіў навінаў
29.12.2013 Эканоміка
Індывідуальныя прадпрымальнікі будуць бараніць свае правы
 
Індывідуальныя прадпрымальнікі маюць намер дамагацца поўнай адмены суправаджальных дакументаў на тавары. Пра гэта заявіў намеснік старшыні грамадскага аб'яднання «Перспектыва» Вячаслаў Піліпук. Ён адзначыў, што мае намер падаць у суд ЕўрАзЭС пазоў, каб для прадпрымальнікаў, якія плацяць адзіны падатак, было цалкам адмененае рашэнне па сертыфікатах.
 
- Асноўныя праблемы ў прадпрымальнікаў такія – гэта арэнда – да сённяшняга дня падымаецца пастаянна, другое пытанне – сэртыфікацыя, трэцяе пытанне – суправаджальныя дакументы для прадпрымальнікаў – плацельшчыкаў адзінага падатку.
 
Увядзенне абавязковай сертыфікацыі тавараў лёгкай прамысловасці для індывідуальных прадпрымальнікаў перанеслі на 1 студзеня 2015 года.
 
http://www.racyja.com