Архіў навінаў
28.12.2013 Грамадства
Пінскім інвалідам-вазочнікам складана трапіць у хрысціянскія храмы
 
Нават у тыя, якія пабудаваны адносна нядаўна, ці ў якіх нядаўна адбылася рэканструкцыя.
 
Праблема гэта выявілася пад час размовы з адным з сябраў пінскай арганізацыі інвалідаў-вазочнікаў. Як высветлілася, чалавек з абмежаванымі магчымасцямі самастойна не можа далучыцца да святочных малітваў у пінскіх храмах амаль усіх прадстаўленых у горадзе хрысціянскіх канфесій — у іх проста адсутнічаюць пандусы, а да ўваходу вядуць крутыя шматлікія прыступкі.
 
Натуральна, прыхаджане з ахвотай дапамагаюць нямоглым трапіць у царкву, аднак гэта ўжо не тое, таму што ўзнікае праблема з захаваннем чалавечай годнасці інваліда.
 
Цікава, што без праблем можна трапіць у пінскі касцёл Небаўзняцця Святой Панны Марыі, які будавалі яшчэ ў XVII-XVIII стагоддзях. Вядома, што ў тыя часы ніхто не думаў аб безбар’ерным асяродку, аднак пры пабудове храму было выкарыстанае архітэктурнае рашэнне, якое выключаючае наяўнасць прыступак ля ўваходу. Сучасныя інваліды-вазочнікі часам карыстаюцца магчымасцю паўдзельнічаць у супольнай малітве.
http://euroradio.fm