Архіў навінаў
28.12.2013 Палітыка
Мы сутыкнуліся з тым, што адна і таяж прыўладная група людзей узурпавала права адлюстраванае ў арт. 25 Пакта

27 сьнежня ў кабінеце 607 Брэсцкага гарвыканкаму прайшло супольнае пасяджэньне прэзідыюма гарацкога Савета дэпутатаў і гарацкога выканаўчага камітэта па пытаньні стварэньня Брэсцкай гарацкой тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Брэсцкага гарацкога Савета дэпутатаў 27 скліканьня.
 
Пасяджэньне доўжылася ня больш за 6 хвілін ад 9:02 да 9:08. Да пачатка паседжаньня начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай працы Матысік Ніна Фёдараўна, пасьпела шапнуць калежанцы, што праект рашэньня ужо гатовы. На самім паседжаньні яна паведаміла, што ў Савет і выканкам паступіла 20 пратаколаў аб вылучэньні прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльнай выбарчай камісіі: 5 – ад грамадзян, 4 ад працоўных калектываў і 11 ад грамадскіх арганізацый і партый (у іх ліку ад 6 партый (БПЛ “Справядлівы Сьвет”, БСДП (Грамада), КПБ, ЛДПБ, АГП і ПБНФ) і 5 грамадскіх аб’яднаньняў (БРСМ, Беларускі Саюз Жанчын, Беларускае грамадскае аб’яднаньне ветэранаў, Федэрацыя прафсаюзаў беларускіх і Беларускі саюз афіцэраў).
 
Адбор прэтэндэнтаў у камісію ажыцьцяўляўся па прынцыпах “граматнасьці і працаздольнасьці”, а таксама “з улікам прадстаўніцтва ад насельніцтва”.
 
Прадстаўнік ад ЛДПБ не разглядаўся на ўключэньне ў камісію, бо партыя не мае зарэгістраванай гарацкой структыры.
 
У камісію было прапанавана ўключыць максімальную колькасьць членаў – 13:
 
1. Васіленка Яўгеній Васілевіч – ад працоўнага калектыву установы аховы здароў’я “Брэсцкая гарацкая паліклініка №6”;
 
2. Дземчук Віктар Васілевіч – ад савета брэсцкай гарацкой арганізацыі г/а Беларускі саюз афіцэраў (беспартыйны);
 
3. Кармановіч Галіна Сяргееўна – ад пленумам брэсцкага гарацкога камітэта КПБ;
 
4. Касатонаў Валеры Фёдаравіч – ад грамадзян шляхам падачы заявы (член ЛДПБ);
 
5. Калодзіч Васіль Валянцінавіч – ад пленума брэсцкага гарацкога камітэта г/а БРСМ;
 
6. Куліда Ларіса Васілеўна – ад працоўнага калектыву КУМВП “Брэсцкае гарацкое ЖКГ” (беспартыйная);
 
7. Кучыц Раіса Георгіеўна – ад грамадзян шляхам падачы заявы (беспартыйная);
 
8. Матысік Ніна Фёдараўна – ад праўленьня брэсцкага гарацкога аддзяленьня г/а Беларускі саюз жанчын (беспартыйная);
 
9. Мокат Ірына Ўладзіміраўна – ад грамадзян шляхам падачы заявы (беспартыйная);
 
10. Аберган Роза Рыгораўна – ад працоўнага калектыва дзяржаўнай установы ТЦСОН Ленінскага раёна г. Брэста (член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці);
 
11. Панасюк Васілій Ігнацевіч – ад грамадзян шляхам падачы заявы (беспартыйны);
 
12. Рубашэўская Тацьцяна Ціханаўна – ад грамадзян шляхам падачы заявы (беспартыйная);
 
13. Сьцепанюк Лідзія Іванаўна – ад пленума Брэсцкай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
 
За якіх прагаласавалі адзінагалосна – абмяркаваньняў не было.
 
Некаторыя з прысутных на пасяджэньні грамадзяне прыйшлі да высновы, што выбары ўжо адбыліся, бо ўлада ўжо на першапачатковым этапе выбараў "захоплена" выканаўчай ўладай і вынікі выбараў будуць на яе карысьць, бо парушаны артыкул 25 Міжнароднага Пакта аб Грамадзянскіх і Палітычных правах, што кожны грамадзянін мае магчымасьць "прымаць удзел у вядзеньні дзяржаўных спраў..." і "...галасаваць і быць абраным на сапраўдных дэмакратычных выбарах...". Мы сутыкнуліся з тым, што адна і таяж прыўладная група людзей узурпавала права адлюстраванае ў арт. 25 Пакта:
 
На пасядженьні прысутнічалі вышэй называныя прэтэндэнты ў склад тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Кворум, які складаўся з работнікаў гарвыканкама і гарсавета адразу пасьля ўхваленьня складу Брэсцкай гарацкой тэрытарыяльнай выбарчай камісіі і заканчэньня супольнага пасяджэньня таемна адасобіўся на арганізацыйны сход, дзе былі прызначаныя кіруючыя органы камісіі:
 
· Старшыня - Панасюк Васілій Ігнацевіч (першы намесьнік главы адміністрцыі Маскоўскага раёна г.Брэста),
 
· намесьнік старшыні - Матысік Ніна Фёдараўна (начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай працы Брэсцкага гарвыканкама),
 
· сакратар - Рубашэўская Тацьцяна Ціханаўна (пенсіянэрка, член Ленінскай раённай арганізацыі вэтэранаў)