Архіў навінаў
28.12.2013 Палітыка
Брэсцкі гарвыканкам адрэагаваў на просьбу праваабаронцы

10 сьнежня 2013 года праваабаронца Уладзімір Вялічкін, звярнуўся ў Брэсцкі гарацкі выканаўчы камітэт да намесьніка старшыні гарвыканкама Барысюка Г.І.. Падставай да звароту паслужыла падрыхтоўка і правядзеньне пікету прысьвечанага 65 гадавіне ўхваленьня Ўсеагульнай Дэклярацыі Правоў Чалавека.
 
У выніку падрыхтоўкі выявілася, што выкананьне рашэньня Брэсцкага гарвыканкама № 1210 ад 30 чэвеня 2011 ў частцы падпункта 5.1, заключэньне дамовы з “аддзеламі ўнутраных спраў адміністрацый раёнаў горада Брэста па месцы правядзеньня масавага мерапрыемства – па ахове грамадскага парадку падчас правядзеньня мерапрыемства”, немагчымае.
 
Таму як супярэчыць п.п. 5-8 Пастановы Савету Міністраў РБ ад 05.03.2012 № 207 “мясцовы выканаўчы і распараджальны орган напрацягу аднаго дня з моманту рэгістрацыі заявы на правядзеньне масавага мерапрыемства накіроўвае яго копію ў тэрытарыяльны орган ўнутраных спраў (далей - ОУС) дзеля разгляду пытаньняў, якія звязаныя з аховай грамадскага парадку і забесьпячэньнем грамадскай бясьпекі, і выпрацоўкі адпаведных прапаноў”.
 
Уладзімірі Вялічкін папрасіў намесьніка старшыні, ў моц ягоных паўнамоцтваў, прапанаваць старшыні Брэсцкага гарвыканкаму выключыць з пункта 5 вышэйзгаданага рашэньня гарвыканкаму падпункт 5.1.
 
Неўзабаве з гарвыканкаму за подпісам кіраўніка справамі В.В. Чарнова быў атрыманы адказ датаваны 23 сьнежня 2013 за № 35-1/321Л:
 
“Брэсцкім гарацкім выканаўчым камітэтам падрыхтаваны праект рашэньня “Аб унясеньні зьмены ў рашэньне Брэсцкага гарацкога выканаўчага камітэта ад 30 чэрвеня 2011 г. № 1210”, якім прадугледжана з пункта 5 прыбраць пункт 5.1.”