Архіў навінаў
27.12.2013 Грамадства
Брэсцкая абласная камісія: з 13 сябраў – 3 партыйцы, у тым ліку і ад БНФ

У Брэсцкую абласную камісію ўвайшлі 13 чалевек, а персанальны склад камісіі зацверджаны 26 снежня на сумесным пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама і прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў.
 
Абласны выбаркам сфармаваны ў максімальным складзе, пры гэтым сем чалавек прадстаўляюць грамадскія аб'яднанні (ФПБ, “Белая Русь”, Беларускі саюз жанчын, БРСМ, Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў, Беларускі саюз афіцэраў, саюз ветэранаў вайны ў Афганістане) тры – палітычныя партыі (БНФ, ЛДП і КПБ), две асобы вылучаны шляхам подачы подпісаў ад грамадзян, а яшчэ адна асоба - ад працоўнага калектыву.
 
Увогуле, было прапапанававана 18 кандыдатур, якіх вылучалі грамадскія аб'яднанні (8 чалавек) , палітычныя партыі (6 чалавек), а таксама грамадзяне шляхам падачы заяў (3 чалавекі) і працоўныя калектывы (1 чалавек). Як адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Каляда, пры фармаванні камісіі ўлічваўся вопыт удзелу прэтэндэнтаў у папярэдніх выбарчых кампаніях, а таксама колькасны склад калектываў, якіх яны прадстаўляюць.
 
Першае пасяджэнне абласнога тэрытарыяльнага выбаркаму, на якім будзе абраны яе кіруючы склад і ўтвораны выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў у абласны Савет, адбудзецца 27 снежня.
 
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
 
spring96.org/be/news/68107">http://spring96.org