Архіў навінаў
27.12.2013 Палітыка
Апазіцыянеры патрапілі ў дзве з шасці абласных выбарчых камісій

На выбары дэпутатаў мясцовых саветаў, якія пройдуць у Беларусі 23 сакавіка 2014 года.
 
Прадстаўнікі апазіцыйных партый абраныя ў склад Брэсцкай і Віцебскай абласных тэрытарыяльных выбарчых камісій. У Брэсцкай — сябра Партыі БНФ Сяргей Алексяевіч, у Віцебскай — Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Мікалай Селівашка.
 
У іншыя абласныя камісіі апазіцыянеры ўключаныя не былі, паведамляе БелаПАН.
 
euroradio.fm/apazicyyanery-patrapili-u-dzve-z-shasci-ablasnyh-vybarchyh-kamisiy">http://euroradio.fm