Архіў навінаў
27.12.2013 Палітыка
Актывісты патрабуюць справаздачы ад старшыні Савета дэпутатаў

У Берасці патрабуюць справаздачы ад старшыні гарадскога Савета дэпутатаў Генадзя Масько. Адмысловы зварот да народнага абранніка накіравалі актывісты грамадскай ініцыятывы “Сацыльяны офіс”. У лісце да Генадзя Масько змешчана просьба зрабіць справаздачу пра сваю дзейнасці перад выбаршчыкамі, а таксама пракантраляваць, як дэпутаты мясцовых Саветаў выконваюць “Закон аб звароце грамадзянаў”.
 
Грамадскі актывіст Юры Жыдовіч мае надзею на тое, што старшыня Савету дэпутатаў прыслухаецца да беларускага закону і дашле адказ:
 
- Неабходнасць звароту да старшыні гарадскога савета дэпутатаў узнікла ў сувязі з тым, што ніводны з 38 дэпутатаў, якім быў адрасаваны папярэдні ліст не адказаў на яго. Мы спадзяемся, што пад уплывам старшыні дэпутаты ўсё ж свае абавязкі выканаюць. Старшыня дасць адказ на дадатковыя пытанні, якім чынам ён кантралюе выкананне Закону пра звароты грамадзянаў дэпутатамі свайго Савету.
 
12 лістапада ў межах кампаніі “Народны кантроль” актывістамі былі дасланыя лісты 38 дэпутатам з просьбаю зрабіць справаздачу перад выбаршчыкамі. Аднак адказу ў тэрміны, пазначаныя ў беларускім законе, яны не атрымалі.
 
www.racyja.com/index.php?id=104&zoom=20969#.Ur2f7_stnLs">http://www.racyja.com