Архіў навінаў
27.12.2013 Грамадства
Адзіночны пікет Міколы Чарнавуса

Грамадскі актывіст з Баранавіч Мікола Чарнавус правёў адзіночны пікет у гарадскім парку на вуліцы Камсамольскай. Ён стаяў з паловы 10-й да паловы 11-й у касцюме Дзеда Мароза з плакатам у руках.
 
 
- На плакаце было напісана: “Председатели Дичковский и Язубец – непотопляемые. Председатель облисполкома Сумар обманул Президента. Коррупционер в Парламенте. Позор!” Сумар 16 снежня падмануў прэзідэнта, які запытаў яго: «Ці за махінацыі раёнага выканкама, супрацоўнкі якога ездзілі на адпачынак у Эміраты, вярнулі грошы?» - Сумар адказаў: «Так, вярнулі». «Вы звольнілі старшыню раённага выканаўчага камітэта Язубца» - «Так, звольнілі».
 
Па словах Чарнавуса, старшыня гарвыканкама Віктар Дзічкоўскі перасеў у крэсла дырэктара завода жалезабетонных вырабаў, а старшыня раённага выканкама Мікалай Язубец стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Грошы бюджэту не вернуты. Сваім пікетам, на які Мікола не прасіў дазволу, ён хацеў прыцягнуць увагу жыхароў да праблем карупцыі ў горадзе. Пікет прайшоў спакойна.
 
www.racyja.com/index.php?id=105&zoom=20977#.Ur2f2PstnLs">http://www.racyja.com