Архіў навінаў
26.12.2013 Палітыка
Партыі вылучаюць сваіх сябраў у склад тэрытарыяльных камісіяў

Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў у Берасці падаюць сябраў партый ў склад тэрытарыяльных камісій. Так берасцейскі гарадскі камітэт Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) вылучыў свайго прадстаўніка ў склад берасцейскай тэрытарыяльнай гарадской выбарчай камісіі па выбарах дэпутата берасцейскага гарадскога Савета.
 
Старшыня берасцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі мае надзеі на ўключэнне сябра арганізацыі ў склад камісіі:
 
- Мы маем у цэлым як структура пэўны вопыт працы ў камісіях, нашы прадстаўнікі працавалі, ніколі да іх прэтэнзіі не было. Як паказвае практыка, абсалютную большасць нашых сяброў не ўключаюць у камісіі і фактычна без матывацыі. Мы скарысталіся сваім выбарчым правамі вылучылі свайго прадстаўніка і маем надзею, што ён будзе адстойваць прынцыпы справядлівых, адкрытых і галосных выбараў.
 
Правядзенне мясцовых выбараў у Беларусі запланавана на 23 сакавіка. Да гэтага тэрміну плануецца таксама фармаванне ўчастковых і акруговых камісій.
 
www.racyja.com/index.php?id=104&zoom=20946#.UryFeZBdUvR">http://www.racyja.com