Навіны
17.02.2020
Сілавікі ігнаруюць сітуацыю ў Пінску, але ахвяр махлярства С. Жогла становіцца больш
 
Мы очень внимательно наблюдаем за отсутствием реакции силовиков на видосы о Пинских чудесах:
https://www.youtube.com/embed/watch?v=9nxe6_sHSqY&list=PL764UC74Q8gShkbEKGSS8rK_7edtZ2tON
 
 

Прызнацца, мы вельмі яе чакаем, гэтую рэакцыю, і лічым, што гэта вельмі лагічна і правільна, але Астрэйка і ўся міліцэйская вертыкаль разам з новым міністрам Караевым уключылі рэжым "на марозе" і тупа схавалі бошкі ў пясок у надзеі, што сітуацыя з Жогла рассмокчацца сама сабой, але... яна толькі пагаршаецца.

Зразумела, што калі б Жогла быў крымінальным клоўнам - адзіночкай, то яго б даўно зачынілі б толькі за падман шматдзетных матуль, але Жогла прыкрывае не толькі экс-зорка Пінскага РАУС Анатоль Калядзіч, пры якім наркабізнес заквітнеў у Пінску пышным колерам, якога адправілі ў сувязі з дзялішкамі Жогла ад граху далей у Маскоўскі РАУС Берасця, дзе ён працуе пад прыкрыццём на пасадзе начальніка.

Як нам стала вядома, Жогла прыкрывае начальнік Пінскага СК Дзмітрый Ліра. А сястра жонкі Ліры  (жонка Ліры Наталля -пракурор). Таццяна лакун працуе на Жогла ў якасці прадаўца. Яна банчит Жоглиным таварам, вкючая золата. Таму, маўляў Жогло недатыкальны. 

Пра гэта нам распавялі Наталля і Марыя (на фота). Марыя працуе разам з Таццянай у бальніцы. 

Наталля да нядаўняга часу таксама была прадаўцом Сяргея Жогло, але Сяргей вырашыў зарабіць на Наталлі і падаў на яе ўсуд. Зноў грашовыя распіскі, таварыш міністр. 

 Хутка аб усім аб гэтым мы раскажам на канале.

Таварыш Караеў, многія разумеюць, што дэградацыя узначаленага вамі ведамства дасягнула дна, але няўжо вы лічыце нармальным, што зараз мы, а не МУС будзем распавядаць пра суполкі Ліра-Жогла? 

Мы ж не абмяжуемся Дзмітрыем Сяргеевічам, у нас ёсць матэрыялы і на больш сур'ёзнага таварыша, якога вы часам сустракаеце на пасяджэннях у Лукашэнкі, напрыклад.

Уключайце мозг, таварыш міністр. Жогло і Калядзіч і іншыя ўсё роўна будуць сядзець, незалежна ад таго колькі часу вы будзеце хаваць галаву ў пясок.

                                                                    Покуль яшчэ з павагай С. Пятрухін