Навіны
16.02.2020
Берасцейцы маюць шмат пытанняў да дзяржаўных кантрольных структур і іх работнікаў
(фоторепортаж)
 
На традыцыйнае кармленне галубоў на плошчы Леніна Сабралось каля 100 берасцейцаў.
 

Тэмы якія абмяркоўвалісь на сустрэчы былі розныя, але збольшага тычыліся дзяржаўных кантрольных структур і іх работнікаў. Экаактывіст Алег Вялаў задаваўся пытаннем: “Як можна давяраць сістэме, калі любы лабарант можа паддзелаць вынікі аналізаў?! Выяўлены адзін факт падлога, а аб сколькіх мы ня ведаем?..”

Нягледзячы на папярэджанне міліцыянтаў аб недапушчальнасці парушаць закон “Аб масавых мерапрыемствах…”

...берасцейцы працягвалі карміць галубоў.

Член ініцыятыўнай групы праціўнікаў будовы завода акумулятарных батарэй Зміцер Бекалюк выказваў сваю пазіцыю адносна падзей вакол завода АКБ: “Хто можа гарантаваць людзям бяспеку, чыстае паветра і ваду?

Як можна давяраць такой сістэме. Для іх не праблема падаць патрэбны вынік. Дзе былі нашыя кантрольныя структуры? Калі былі выбрасы ў атмасферу, людзям, што выявілі забруджванне, казалі, што ім мроіцца… Давер такой сістэме нулявы.  Мы сустракаліся з прадстаўнікамі МУС, быў задзейнічаны Інтэрпола па падробленых дакументах, па італьянскай даведцы… Пазней Мінпрыроды адказаў на наш запыт аб выніках праверкі, што нічога ня ведаюць, але ж мы ведаем, ім копію выслалі…
Таму і распачынаюцца разборкі па крымінальнай справе паводле арт. 427 КК “службовы падлог”...

Нагадаем, 14 лютага ў судзе Ленінскага раёна г Брэста меўся распачацца разгляд крымінальнай справы, якая тычыцца “карэкціроўцы” дадзеных па замерах, датычных шкодных выкідаў ААТ “АйПаўэр”, у кампутарнай праграме фіксацыі замераў. Абвінавачаная ў службовым падлогу Юлія Якоўчык у суд не з’явілась.

Паводле матэрыялаў справы, займаючы кіруючую пасаду ў Брэсцкай абласной лабараторыі аналітычнага кантроля ДУ “Рэспубліканскі цэнтр аналітычнага кантроля ў галіне акаляючага асяроддзя”, яна двойчы ў розныя перыяды часу ўносіла несапраўдныя дадзеныя і запісы ў паратакол правядзення замераў у галіне аховы акаляючага асяроддзя, каб падцвярдзіць факт выканання акумулятарным заводам ААТ “АйПоўэр” законадаўства Рэспублікі Беларусь аб ахове акаляючага асяроддзя і рацыянальным выкарыстоўванні прыродных рэсурсаў.

Адвакат абвінавачанай падала хадайніцтва адкласці разгляд справы да моманту выздараўлення кліенткі,маўляў тая ў шпіталі… Суддзя Аляксандар Семянчук,які вядзе справу, задаволіў хадайніцтва.

Кармленне галубоў перайшло ў традыцыйны шпацыр па цэнтральных вуліцах горада.

Шпацыр завершыўся побач з кінатэатрам “Беларусь”.

Затрыманняў не было