Навіны
14.02.2020
Пацукі пакідаюць карабель, але ад “Феміды” не схаваешся…
 
14 лютага у судзе Ленінскага раёна г. Брэста меўся распачацца разгляд крымінальнай справы паводле ч.1 арт. 427 КК. Справа прыцягнула вялікую увагу грамадзкасці і СМІ бо тычыцца “карэкціроўцы” дадзеных па замерах, датычных шкодных выкідаў ААТ “АйПаўэр”, у кампутарнай праграме фіксацыі замераў.
 
 
Абвінавачаная ў службовым падлогу Юлія Якоўчык у суд не з’явілась.
 
 

Паводле матэрыялаў справы, займаючы кіруючую пасаду ў Брэсцкай абласной лабараторыі аналітычнага кантроля ДУ “Рэспубліканскі цэнтр аналітычнага кантроля ў галіне акаляючага асяроддзя”, яна двойчы ў розныя перыяды часу ўносіла несапраўдныя дадзеныя і запісы ў паратакол правядзення замераў у галіне аховы акаляючага асяроддзя, каб падцвярдзіць факт выканання акумулятарным заводам ААТ “АйПоўэр” законадаўства Рэспублікі Беларусь аб ахове акаляючага асяроддзя і рацыянальным выкарыстоўванні прыродных рэсурсаў.

Адвакат абвінавачанай падала хадайніцтва адкласці разгляд справы да моманту выздараўлення кліенткі,маўляў тая ў шпіталі…

Суддзя Аляксандар Семянчук,які вядзе справу, задаволіў хадайніцтва.

З пэўных крыніц вядома што Юлія Семёнаўна не па сваёй ініцыятыве “падкарэктавала ” дадзеныя ў праграме, яе аб гэтым папрасіла знаёмая, якая зараз знаходзіцца за мяжой… За падобнае можна і за краты на пару год “заляцець”…

Кажуць гэтая таемная асоба, калі працавала на “АйПаўэр” плявузгала ў інтэнэтсеціве ў бок праціўнікаў будовы акумулятарнага завода, а яшчэ раней таксама працавала ў дзяржаўнай лабараторыі…

Карацей справа выглядае прываблівай сярэднястатыстычнаму беларусу, уздымае шмат праблем і пытанняў, таму будзе шырока асвятляцца ў інтэрнэтсеціве і СМІ.