Навіны
14.02.2020
У Пінску ў гадавалай дзяўчынкі выяўлены СНІД
 
Нам патэлефанавала мама гадаванай дзяўчынкі з Пінска Міраславы Дыдышка і сказала, што ў яе дачкі выявілі СНІД.
 
Міраслава Дыдышка
 

У Святланы і Івана Дыдышка 5 дзяцей. Чатыры сыны і Міраслава. У кастрычніку 2019 Міраслава пачала моцна хварэць - упаў гемаглабін і паднялася соя. Пасля беспаспяховага лячэння і серыі аналізаў Святлане і Івану паведамілі, што ў Міраславы СНІД.

Аналізы пацвердзілі станоўчы СНІД у Міраславаы аж 4 разы. Астатнія члены сям'і не маюць віруса СНІД. 

Святлана Дыдышка

Святлана лічыць, што вірус занеслі дочкі ў дзіцячай бальніцы, дзе яна ляжала некаторы час без маці.

Па непацверджанай інфармацыі з колаў блізкіх да медыцынскіх мы даведаліся, што гэта ўжо трэці выпадак у дзіцячай бальніцы за бягучы год. Што ўжо былі праверкі з Брэста і з Мінску. Правяраючыя схіляюцца да версіі аб дыверсіі, што гэтым, магчыма, займаецца хтосьці з тых, хто мае доступ ў бальніцу. Прынята рашэнне ўсіх дзяцей праверыць на СНІД.

Хачацца звярнуць увагу, што маўчаць дзяржаўныя СМІ. Нібыта нічога не здарылася.

Намеснік галоўнага ўрача УАЗ "Пінская Дзіцячая бальніца» Аляксандр Сачкоўскі інфармацыю аб выпадках выяўлення ў бальніцы СНІД​ не абвяргае

Святлана напісала заяву ў СК з просьбай разабрацца з дадзенай сітуацыяй і даць ёй прававую ацэнку.

 

                                                                                                                             Сяргей Пятрухін