Навіны
12.02.2020
Адноўлена папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе ў дачыненні да міліцыянтаў.
 
Адноўлена папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе ў дачыненні да супрацоўнікаў Ленінскага РАУС г. Брэста Р. Асінкіна, Ю. Мацвійчука і А. Кобельчука.
 
 

Нагадваем, што ў 2017 годзе гэтыя міліцыянты ўварваліся ў прыватны двор на вул. Паўночнай, зладзілі стральбу і збілі гаспадара Сяргея Ярося. Згодна з заключэннем экспертызы, у С. Ярося было зафіксавана больш за 20 траўмаў, уключаючы пераломы рэбраў.

С. Ярось каля паўгода спрабаваў распачаць крымінальную справу ў дачыненні да супрацоўнікаў і гэта яму ўдалося-справу распачалі ў траўні 2018 г., але праз тыдзень зачынілі і распачалі ў дачыненні да Сяргея Ярося. За тое, што ён рэйкай збіў участковага Асінкіна і парваў яму форменны лапсердак.

За гэта суддзя Аляксандр Семянчук пад прыкрыццём УУС Брэсцкага аблвыканкама асудзіў Сяргея Ярося на два гады агульнага рэжыму, а таварыша Сяргея на 3 гады «хіміі».

Аднак Сяргей Ярась выйшаў з турмы і ўзяўся за старое - пачаў узбуджаць крыміналку на нягоднікаў у форме. І яму зноў гэта ўдалося і, спадзяемся, што ў гэты раз прыцягнуць да адказнасці і начальнікаў гэтых пярэваратняў, напрыклад, Мікалая Самасюка нам. начальніка Ленінскага РАУС, які першым прымчаўся замятаць сляды.

Хачу звярнуць увагу на адчайнасць суддзі А. Сямянчука: ён вынес прысуд, ведаючы, што С. Ярась і яго таварыш ні ў чым не вінаватыя, але ён пайшоў "на поводу" УУС і для таго, каб апраўдаць прымяненне Асінкіным табельнай зброі і пакіданне збітага міліцыянтамі Ярася без медыцынскай дапамогі (Ярося з паламанымі рэбрамі кінулі ў ІЧУ).

Тым больш суддзя Аляксандр Сямянчук перад судзілішчам бачыў наш фільм.

 

 

Сяргей Пятрухін