Навіны
07.02.2020
Чыноўнікі пачалі рабаваць прыватных перавозчыкаў-міжгародннікаў
 
Шмат гадоў запар прыватныя перавозчыкі плённа супрацоўнічалі з Брэстаблаўтатрансам і плацілі ў дзяржказну 15% ад сваёй выручкі. Гэта задавальняла два бакі.
 
злева направа дырэктар аўтавакзала "Брэст" Аляксандр Сянчук, дырэктар Брэстгортранс Аляксей Жогал, генеральны дырэктар Брэстаблаўтатранс Ігар Мартыновіч,  начальнік аўтавакзала "Брэст" Мікалай Радзюк  ​
 

Але паміж перавозчыкамі і Брэстаблтрансам чамусьці ўлез Антыманапольны камітэт Беларусі і знізіў працэнт выплаты ў дзяржказну з 15% да 12%.
Аднак падвох апынуўся ў тым, што цяпер дзяржава хоча абавязаць перавозчыкаў міжгароднікаў выплачваць у казну акрамя 12% кожны заезд на аўтавакзал ад 1 р.20 кап. да 2 р. 80 кап., што па словах перавозчыкаў знішчыць іх бізнэс.

Новую дамову перавозчыкі яшчэ не падпісалі, але грошы за заезды на аўтавакзалы з іх рахункаў чуноўнікі ўжо пачалі здымаць.

На дадзены момант у Брэсце 16 прыватных перавозчыкаў міжгароднікаў. Прыгарадныя маршруты чыноўнікі пакуль не чапаюць. Яны глядзяць і чакаюць як атрымаецца з міжгароднікамі. Прыгародных маршрутаў (да 50 км) значна больш, чым міжгароднікаў.

На гэтым відэа сустрэча кіраўніцтва Брэстаблаўтатранса і перавозчыкамі. Паглядзіце, як яны вырашаюць праблему.