Навіны
05.02.2020
Караеў адмовіў пінчукам, якіх падмануў Сяргей Жогла, у асабістым прыёме
 
Вельмі непрыемны выпадак адбыўся з пінчуком Анатолем Рагальскім і дэлегацыяй падманутых Сяргеем Жогла жыхароў Пінска і Пінскага раёна, якія ў колькасці 15 чалавек сабраліся ехаць да міністра МУС Юрыя Караева.
 
Анатоль Рагальскі
 
3 студзеня 2020 г. Анатоль Рагальскі па тэлефоне запісаўся на асабісты прыём да міністра МУС на 5 лютага 2020 года, каб распавесці міністру, прыклаўшы фактуру, аб бяздзейнасці Пінскага АБЭЗ і іншых праваахоўных структур у дачыненні да жыхара г. Пінска Сяргея Жогла на якога напісана больш за 40 заяў па фактах махлярства, і нарэшце распачаць крокі для вырашэння гэтай праблемы. Ну, і не толькі гэтай. Праблем у палескім Чыкага вельмі багата.
 
Тры званкі ў прыёмную МУС Беларусі

Аднак напярэдадні, тобок 4 лютага А. Рагальскаму патэлефанавалі з прыёмнай МУС і сказалі, што пытанні пінчукоў па Жогла не ўваходзяць у кампетэнцыю міністра МУС і суворы голас адмовіў у раней прызначаным прыёме, чым быў парушаны Закон аб звароце грамадзян. Суворы голас спаслаўся на тое, што на ўсе раней пастаўленыя пытанні Рагальскаму былі дадзеныя адказы, але на самой справе гэта не так.
 
Адказы не былі дадзены. Адказаў у МУС няма. Не можа быць адказу, што ўсё ў рамках закона  на 40 заяў анлагічных заяў аб махлярстве. Любы міліцыянт ведае, што ў такім выпадку павінна праводзіцца праверка ў межах крымінальнай справы, а міністр не ведае?
Коратка кажучы, Караеў - звычайны чыноўнік у пагонах з прэтэнзіяй на самастойнасць і беларусам чакаць ад яго нейкіх рухаў па выкананні абяцанага не варта. Пагаманіў як звычайна пры атрыманні новай пасады ды забыў. Ну, а што? так усе робяць) Няхай сваім тайскім боксам і арганізацыяй спаборніцтваў па іх і далей займаецца. А парадак беларусы самі навядуць.

Але асадак, вядома, непрыемны застаўся. 15 чалавек, уключаючы мяне, кінулі ўсе справы, знайшлі аўтобус і сабраліся ехаць да Юрыя Хаджымуратовіча, пра якога на канале Сяргея Ціханоўскага выйшла бліскучае шоў, дзе ішла размова пра тое, як Караеў паказальна разжалаваў у капітаны затупілага ў Добрушы падпалкоўніка. 
 
Відэа пра тое, як Караеў пакараў падпалкоўніка з Добруша і выбачыўся перад Дзянісам і ягоным бацькам.

Нагадаю, што на свяце горада Добруш па бязмежжу з ужываннем фізічнай сілы пры малалетнім сыне затрымалі жыхара г. Мінска. Караеў папрасіў прабачэння не толькі перад ім, але і патэлефанаваў яго бацьку і выказаў словы падзякі за добрае выхаванне сына. Карацей, паказуха залік, але з Пінскам справа іншая. Чыя гэта вотчына, хто страхуе Палессе, застаецца толькі здагадвацца.

Што ж, давядзецца ехаць на асабісты прыём да Івана Наскевича, галоўнага следчага Беларусі і маліць яго прыструніць Жогла,  якога ўжо проста не стрымаць...