Навіны
04.02.2020
Былому падаткавіку, які адбывае тэрмін за хабар, вярнулі незаконна канфіскаваную кватэру.
 
Гэта можна назваць цудам-незаконна канфіскаваную кватэру вярнулі гаспадарам.
 
Уладзімір Міхееў
 
Тое, як хутка Аддзел Прымусовага Выканання Пакарання (далей АПВ) канфіскоўвае ў грамадзян маёмасць выклікае захапленне і страх. Піраты Самалі ў параўнанні з беларускімі судовымі выканаўцамі проста дзеці. АПВ забралў у сям'і Тарасенкавых усю мажліваю і не мажліваею маёмасць. Навошта разбірацца, калі суддзя вынесла рашэнне, а АПВ мае 10% ад нарабаванага? Можна працаваць!
 
Здарыўся гэта цуд дзякуючы "юрыдычным атакам" Уладзіміра Міхеева, які дапамагаў жонцы былога намесніка начальніка ІМПЗ па Партызанскім раёне Менска Валеря Тарасенкова.

Уладзімір Міхееў закідваў органы правасуддзя скаргамі на суддзю А. Бушаву, якая накасячыла разам з АПВ. Працягвалася гэтая перапіска даволі доўга, але потым Уладзімір Міхееў выступіў з рэзкай заявай у Інтэрнэце.

 
Глядзіце зварот У. Міхеева да А. Лукашэнка
 
А яшчэ трохі праз нейкі час праз выйшаў фільм, дзе Уладзімір Міхееў дэталёва распавёў аб усіх парушэннях заканадаўства суддзёй А. Бушавай і "піратаў" з АПВ.
 
Мабыць відэа "Як улупілі высокапастаўленага падаткавіка" паглядзелі тыя, хто трэба, хоць гэтыя «тыя, хто трэба» ніколі не прызнаюцца, што прымаюць рашэнні пад ціскам грамадскасці. Ну, і, добра. Уладзімір Міхееў задаволены, што дапамог на адзін эпізод скараціць прававое бязмежжа ў Беларусі, але спыняцца не збіраецца, і лічыць, што дадзенае рашэнне - гэта толькі першы крок у ланцужку касякоў гэтага разбіральніцтва.
 
Вось дакумант цалкам:
 
 
 
 
 
 
Восем чалавек у мантыях сабраліся і вярнулі кватэру законнаму ўладальніку. Напэўна, гэта было няпроста. 

Я ў сваім відэа не ставіў мэтай дапамагчы сям'і гэтага падаткавіка. Мне яго не шкада. Я хацеў паказаць, што сістэма знішчае і сваіх верных адэптаў, калі яны становяцца не патрэбныя. Але раз так атрымалася, то я не супраць.

                                                                                                                     Сяргей Пятрухін.