Навіны
04.02.2020">
04.02.2020<
Котка чакае сваю памерлую гаспадыню на прыпынку.
 
Карэспандэнт Медыя-Палесся ўбачыў прыгожую котку на прыпынку "канцэртная зала" і сфатаграфаваў яе на мабільнік. https://media-polesye.by/
 

Затым фота з пухнатым звярком мы размясцілі на нашых старонках у сацсетках. Неўзабаве пад постам з'явіўся наступны каментар ад Валянціны:

"У пяць раніцы чакала маршрутку на (гэтым) прыпынку. Падышла жанчына з місачкай у руцэ і паставіла перад коткай. Яна стала Ёсць. Жанчына, звяртаючыся да мяне, распавяла, што гаспадыня гэтай кошкі памерла, яна засталася адна ў пустой кватэры. Суседзі выпусцілі яе на вуліцу, і з тых часоў котка жыве на прыпынку. Праз дарогу ад дома, дзе калісьці жыла ў цяпле і клопаце. Вось такая гісторыя. Так што не крыўдзіце котку, яна чакае тую, якая ўжо не вернецца...»