Архіў навінаў

11.11.2007 Семінар - прэзентацыя новага моладзевага сайта ў Берасці

 На фота. В. Сарачук дае інтэрв'ю беларускай службе польскага радыё

11 лістапада ў Берасці адбыўся семінар-прэзентацыя моладзевага сайта www.uff-by.org.

Сайт прысвечаны разнастайным пытанням моладзевага жыцця. Грамадзтва і Эканоміка, Культура, Кіно і Музыка, Падарожжы, Палітыка, Прыватнае жыцьцё, Прыватныя абвесткі, Студэнцкае жыцьцё, Тэхналёгіі, Фотагалерэя – вось не поўны пералік яго рубрык. Аўтары выклалі канцэпцыю сайта і свой погляд на праблему.

Сайт спраектаваны каб ахопліваць самыя разнастайныя бакі жыцця. Удзел у пабудове кантэнту можа ўзяць любы жадаючы. Неабходна толькі даслаць цікавы матэр'ял, або фотаздымкі, калі патрэбна, то яны будуць апрацаваныя адмыслоўцамі. Праводзяцца розныя апытанні і конкурсы і, нават, можна выіграць несамавіты прыз.

У другой частцы семінару адбыўся канцэрт шырока вядомага берасцейскага барда Віктара Сарачука. Публіка атрымала несамавітае задавальненне, пачуўшы арыгінальную бардаўскую песьню на сапраўднай беларускай мове ў жывым выкананні. Бард жыва адгукаецца на самыя розныя падзеі ў чалавечым жыцці. Усё, ад ранішняга промня сонца, да Лохнесскага чудзіла, становіцца тэмай песняў гэтага таленавітага чалавека.

">http://www.uff-by.org