Навіны
28.01.2020
Асудзілі з трэцяга разу
 
Нарэшце Столінскі раённы суд разрадзіўся рашэннем па справе жыхара г. Столін Сяргея Неўдаха, які 20 снежня 2019 года ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы, падчас акцыі супраць паглынання Расіяй Беларусі, раздаваў улёткі.
 
 
Сяргей Неўдах.
Першы раз мяне судзілі 17 студзеня. Але нешта пайшло не так і мяне павезлі ў Столінскі РАУС і я думаў, што мяне пасадзяць, але мне выдалі позву, каб я 20 студзеня з'явіўся ў РАУС.
 
відэа https://www.facebook.com/100034422739996/videos/197924774698279/
 
Я прыйшоў. Адтуль мяне прывезлі ў суд. Але суда зноў не было. На маё пытанне: "чаму?"Мне адказалі, што яшчэ не вывучылі справу. Гэта, вядома, смешна выглядае, але я думаю, што за гэтую палітычную справу ніхто не хацеў брацца і яны чакалі суддзю Жанну Стаднік, якая на падобных справах спецыялізуецца. І вось сёння я прыйшоў у суд па звычайнай павестке без міліцэйскага экскорту. Вельмі хутка не сыходзячы ў судзейскі пакой Жанна Стаднік дала мне 30 базавых і я сышоў. Нават не было сведак міліцыянтаў - не захацелі з Менску ехаць)