Навіны
27.01.2020
Juden von Brest Litowsk
 
27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста, які з'яўляецца першым сусветным днём памяці ахвяраў Халакосту. Дзень быў зацверджаны Генеральнай Асамблеяй ААН 1 лістапада 2005 года ў рэзалюцыі 60/7.
 

З гэтай нагоды 26 студзеня адбыўся “ШПАЦЫР ПАМЯЦІ” па Брэсцкім гета з Вольгай Малафеячавай. Удзельнікі “шпацыру” сустрэлісь на Плошчы Свабоды а 16 гадзіне, каб узгадаць разам імёны брэсцкіх яўрэяў, паглядзець на іх дамы.

Шмат хто спампаваў на тэлефон прыладу “Brest stories guide” і праз навушнікі меў магчымасць паслухаць успаміны сведкаў пра Брэсцкае гета 1941-1942.

“ШПАЦЫР ПАМЯЦІ” скончыўся ля помніка ахвярам Берасцейскага гета. Тут удзельнікі экскурсіі ва ўшанаванне памяці ахвяр Галакосту зачыталі імёны забітых са спісу ў 12 260 асобаў, які захаваўся ў Брэсцкім архіве.


Насамрэч ахвяр болей бо спіс не ўлічвае непаўнагадовых вязяў гета, то бок спіс можна павялічыць да 18 тысяч асобаў, якіх вывезлі на станцыю Бронная Гара і там страцілі. Спіс таксама не ўлічвае памерлых і растраляных на тэрыторыі самаго гета, а гэта яшчэ больш за 5 тысячаў берасцейцаў…

У мінулым годзе на будаўнічай пляцоўцы ў дварах на скрыжаванні вуліц Куйбышава і Машэрава, былі знойдзены чалавечыя парэшткі. Тады яшчэ ніхто не ведаў, што напрацягу некалькіх месяцаў будуць знойдзеныя парэшткі 1214 вязняў Брэсцкага гета.

“Даўжыня расстрэльнай ямы - 40 метраў, шырыня - чатыры. Парэшткі 1214 чалавек знаходзіліся на глыбіні ад паўтары да 1,8 метра", - расказваў іраўнік пошукавых работ лейтэнант 52-га спецыялізаванага батальёна Дзмітрый Камінскі, - Мы знайшлі шкілет, пачалі яго падымаць, а пад ім быў дзіцячы. Па тазе ўсталявалі, што астанкі дарослага чалавека належаць жанчыне, якая трымала дзіцяці…”.

“Афіцыйна лічыцца, што з Брэсцкага гета ўратавалася 19 чалавек. Многія з іх пакінулі свае ўспаміны, дзе падрабязна апісваюць, як ім удавалася хавацца, і як рабілі з тымі людзьмі, каго атрымоўвалася выявіць. Расстрэлы адбываліся на месцы, людзей хавалі ў дварах дамоў, - распавядае на сваёй старонцы ў фэйсбук берасцейскі краязнаўца Іван Чайчыц, - Нельга выключаць, што на тэрыторыі былога Брэсцкага гета яшчэ могуць быць не знойдзеныя пахаванні.

Так і не вядома, што ж будзе на тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі жылога комплексу «Прыбужскае квартал». За спіной катлаван пад падмурак”. https://www.facebook.com/

У верасні 1939 года, калі Берасце быў захопленыі немцамі, “вызваліцелі” былі добрымі, рабілі фотасэсіі з тутэйшымі жыдамі,

(здымак зроблены 15 верасня 1939 года)

Але па тварах бачна, што яны ўжо прадчувалі, які на іх чакае лёс.

 Дом вельмі падобны на адзін з дамоў Калоніі Фелікса Варбурга.

Грамадзкасць Берасця прапанавала ўладам захаваць калонію, зрабіць у гэтым квартале музей, але нешта пайшло не так… Некалькі гадоў таму калонію знішчылі…

А на вызваленай ад габрэйскай гісторыі горада пляцоўцы пабудавалі гіпермаркет “Мартін”.

Неабыякавыя берасцейцы намагалісь абараніць гэтую частку гісторыі Берасця, памяць аб жыхарах горада невінна забітых акупацыйнымі ўладамі.

Клеілі плакаты, ускладалі кветкі і вянкі, запальвалі знічы. А дзеючыя улады каралі іх штрафамі і суткамі… Віталь Казак, які неаднаразова ўшаноўваў памяць расстраляных у гады Другоцй сусветнай вайне берасцейцаў, атрымаў ад берасцейскіх уладаў 20 базавых парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, 10 базавых і 3 сутак арышту за “дробнае хуліганства”.

https://brestspring.com/index.php?id=371,

https://brestspring.com/index.php?id=372,

https://brestspring.com/index.php?id=377,

https://brestspring.com/index.php?id=384,

https://brestspring.com/index.php?id=387,

https://brestspring.com/index.php?id=392

Дадатковую інфармацыю аб Берасцейскім гета можна пачытаць і паглядзець тут:

Любіць сваё. Шпацыр па Берасці з Яхімам Басіным https://natatnik.by/

Яўрэйскі Брэст і Брэсцкае гета ў малюнках Уладзіміра Губенка https://www.facebook.com/

Brest Stories Guide https://play.google.com/