Навіны
17.01.2020
Начальнік аддзела адукацыі Камянца пагражаў адарваць галаву настаўніку
 
Начальнік аддзела адукацыі Камянецкага раёна Віктар Грыцук з гонарам выхваляўся, што за сваю кар'еру зачыніў 60 устаноў адукацыі.
 

Цяпер ён "працуе" над закрыццём беларускай сярэдняй школы ў весцы Амелянец. За яе Грыцук узяўся ў 2019 годзе і пэўныя поспехі ўжо ёсць. Па планах старшыні Камянецкага выканкама Валенціна Зайчука, калі закрыюць СШ у Амелянцы, то дзяцей з Амелянца будуць вазіць вучыцца за 17 км.у пас. Памежны.

Натуральна, бацькі, настаўнікі і самі дзеці супраць такога зыходу.

Што робіць "гаспадар" Камянца і яго каманда. Як кажуць тутэйшыя, па "просьбе" начальства жыхары вёскі напісалі заяву, што, маўляў, трэба пакінуць пачатковую школу, а ў сярэдняй няма неабходнасці.

І вось на аўторак 14. 01 у школе аб'яўляецца бацькоўскі сход на які завітаў чыноўнік Віктар Грыцук і сказаў, што адарве настаўніку гэтай закрываемай школы Паўлу Кендысю галаву.

Павал адкрыта выступае супраць закрыцця школы і кажа, што пытанне закрыцця пакуль не вырашана. А яшчэ Павел паведаміў, што Віктар Грыцук у няяўнай форме пагражаў яму звальненнем - калі Павел Кендысь на пытанне Грыцука, чыіх ён будзе, адказаў, што ён настаўнік гэтай школы. На што Грыцук сказаў, што "ты пакуль настаўнік".

У мяне шмат пытанняў да Грыцука. Што гэты хамло робіць у аддзеле адукацыі? Якая яго функція - зачыняць школы? А колькі школ ён адкрыў? Нашмат больш, чым зачыніў?

Калі ён так паводзіць сябе на людзях, то магу ўявіць, як ён паводзіць сябе на нарадах з падначаленымі ў выканкаме.

Дзяды і прадзеды, якія ваявалі з фашыстамі, у труне перагортваюцца ад такой улады, якая пануе на вызваленай ад нямецка-фашысцкіх акупантаў зямлі Беларусі.

Адрываць і адкручваць галовы становіцца трэндам сучаснага беларускага чыноўніцтва?)