Навіны
16.01.2020
"Правасуддзя ў Беларусі няма", - заявіў у судзе грамадзкі актывіст Аляксандр Марачэўскі...
 
Аляксандр Марачэўскі заявіў адвод суддзі.
 
Руслана Сянько
 
Маўляў правасуддзя ў Беларусі няма, у чым ён неаднаразова пераконваўся падчас акцый пратэстаў супраць будаўніцтва завода АКБ.
Марачэўскі абскардзіў 40 базавых, якія яму навесіў суд Ленінскага раёна Брэста. За тое, што ён раздаваў улёткі на пікеце кандыдата ў дэпутаты ППНС РБ Паліны Шарэнда-Панасюк падчас выбараў. Віну Марачэўскі не прызнае і просіць суд спыніць гэты цырк. 
 
Аляксандр Марачэўскі
 
Справа ў тым, што Паліну Шарэнда-Панасюк знялі з выбараў заднім чыслом і пікет перакваліфікавалі ў несанкцыянаванае масавае мерапрыемства.
 
 
Улёткі за раздачу якіх асудзілі Марачэўскага ў судзе першай інстанцыі ўтрымлівалі інфармацыю пра шкоду свінцу.
 
Суддзя Руслана Сянько пакінула рашаэнне суда першай інстанцыі аб пакарані экаактывіста А. Марачэўскага 40 б. в. у сіле.