Навіны
09.01.2020
Пінчукі пінскаму суду: “Мы выйшлі на пікет бараніць суверэнітэт Беларусі”
 
9 студзеня суд Пінскага раёна і г. Пінска разгледзеў адміністратыўныя справы грамадзкіх актывістаў Зміцера Тарасюка, Таццяны Кебікавай і Людзміле Алёхінай. 20 снежня яны без дазвола гарвыканкама ўдзельнічалі ў пікеце супраць паглыбленай інтэграцыі…
 

Першай была разгледжана справа Зміцера Тарасюка.

Суддзя Андрэй Бычыла пакараў грамадзкага актывіста 10 базавымі штрафа (270 рублёў) паводле ч.1.арт23.34 КаАП. https://www.youtube.com/watch?v=vRKrvU1rgGw

***

Справу Таццяны Кебікавай разгледзеў суддзя Аляксандр Пацко. Дзяўчыне таксама закідвалася парушэнне Закона “Аб масавых мерапрыемствах…”.

Таццяна віны не вызнае. Паведаміла суду, што вычылася ў беларускамоўнай школе і працытавала Кастуся Каліноўскага: "Толькі тады, народзе, зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжэ ня будзе!"

Даведалася пра інтэграцыю. Людзей не праінфармавалі, што будуць падпісваць. Улады і Прэзідэнт парушылі арт. 34 Канстытуцыі – не давялі людзям інфармацыю. Разумеючы, што маёй краіне пагражае знікненне з мапы свету у выніку паглынання Расеяй, і адпаведна Канстытуцыі я пайшла на пікет бараніць суверэнітэт. Я свядома ўдзельнічала ў акцыі і трымала плакат. Я была ўпэўнена, што разам са мной у акцыі прымуць удзел чыноўнікі, міліцыя, БРСМ… Але прышлі толькі міліцыянты каб скласці пратакол паводле парушэння прадугледжанага ч.1 арт. 23.34. Крайняя неабходнась не з'яўляецца правапарушэнням. 57 артыкул Канстытуцы абавязвае грамадзян бараніць Рэспубліку Беларусь!

Суддзя Аляксандр Пацко пакараў дзяўчыну 5 базавымі штрафа (135 рублёў) паводле ч.1.арт23.34 КаАП.

***

Наступнай ахвярай суддзі Аляксандра Пацко стала пенсіянерка Людзміла Алёхіна, якая не можа дазволіць знішчыць краіну і яе непакоіць будучыня яе дзяцей і ўнукаў, аб чым і паведаміла суду.

Суддзя пакараў пенсіянерку 4 базавымі штрафа паводле ч.1.арт23.34 КаАП.

Сведкамі ў судзе па ўсіх справах удзельнікаў пікету “За Незалежнасць” былі вучастковыя Пінскага ГАЎС Аляксандар Фрыдрыхзберг і Максім Ніканчук

У форме Максім Ніканчук, у цывільным Аляксандар Фрыдрыхзберг