Навіны
05.01.2020
2 гады безтэрміноваму супрацьстаянню берасцейцаў з уладамі
(фотарэпартаж)
 
Віншаванні і найлепшыя пажаданні змагарам за экалогію Берасьця з нагоды другой гадавіны пратэстаў супраць завода АКБ. Нагадаю, роўна два гады таму, 5 студзеня 2018 года, каля завода адбылася першая сустрэча берасцейцаў з чыноўнікамі раёна, СЭЗ і кіраўніцтвам завода.
 

Пытанні тычыліся акумулятарнага завода, будова якога паціху пачалася ў густанаселенай мясцовасці.

Калі людзі даведаліся пра магчымыя наступствы шкоднай для здароў'я людзей і навакольнага асяроддзя вытворчасці, распачалося безтэрміновае супрацьстаянне берасцейцаў з уладамі. Берасцейцаў не залякалі ні штрафы, ні арышты, ні крымінальны пераслед...

На сённяшняй сустрэчы экаактывіст Алег Вялаў давёў берасцейцам інфармацыю адносна падачы заявы аб правядзенні грамадскай экалагічнай экспертызы па адрасе паказанаму на сайце аблвыканкама - г. Брэст, вул. Піянерская, 52, каб. 608

3 студзеня прадстаўнікі грамадскасці пабачылі, што такога кабінета зусім не было на калідорах 6 паверха, а працаўнік "Парку Тэхналогій" паведаміў, што "АйПауэр" з'ехаў паўгода таму. Засталася толькі ягоная шыльда на першым паверсе і паштовая скрыня з надпісам "АйПауэр".

Заяўнікі выклікалі міліцыю, якая прыехала на дзіва аператыўна і зафіксавала той факт, што названага ў аб'яве аблвыканкама каб. 608 няма, а на дзвярах, дзе раней размяшчалася "АйПауэр" вісіць шыльда "АярПласт".

Алег Вялаў звярнуў ўвагу, што "АйПауэр" не можа быць заказчыкам гэтай экспэртызы - гэта не прадугледжана заканадаўствам. Тое што робіць “Ай Паўер” вакол правядзення грамадскай экалагічнай экспертызы ён лічыць ашуканствам, з мэтай праціснуць свае бізнэсінтарэсы. Таксама экаактывістаў цікавіць роля аблвыканкама ў гэтай схеме. https://www.youtube.com/embed/watch?v=VlDaVa-PSvY

“Мы (прадстаўнікі грамадскасці і ініцыятары правядзення грамадскай экалагічнай экспертызы) прыехалі ў Брэсцкі аблвыканкам і зафіксавалі той факт, што па паказаным на сайце аблвыканкама адрасе нельга падаць заяву на правядзенні грамадскай экалагічнай экспертызы, паколькі юрыдычная асоба "АйПауэр" там не знаходзіцца. Напісалі заяву з просьбай да ўладнага органу разабрацца чаму ў іх на сайце размешчана дэзінфармацыя”, - расказаў Алег Вялаў.

“Пакарміўшы галубоў” праціўнікі завода АКБ прайшліся па вуліцах Берасця.

Шпацыр завершыўся побач з кінатэатрам “Беларусь”

Абышлося без затрыманняў.

Першы дзень супрацьстаяння 

https://www.facebook.com/100001754800896/videos/1535323409869471/UzpfSTEwMDAwMTc1NDgwMDg5NjpWSzoxNTM1MzIzNDA5ODY5NDcx/?id=100001754800896