Архіў навінаў
30.12.2019
"Падпальшчык" Віктар Міхайлаў вызвалены ў зале суда.
 
Анансаваны прысуд сёньня не адбыўся. Суддзя суда Маскоўскага раёна Іна Клышпач абвясціла аб працягу судовага следства і прызначыла паўторную камісійную судова-трасалагічную экспертызу, якую правёў упершыню ў свеце Брэсцкі эксперт Зайцаў.
 
Сяргей Пятрухін, Віктар Міхайлаў і Галіна Міхайлава
 
Гэтая экспертыза не мае дачынення да вінаватасці або невінаватасці абвінавачанага, але пракурор чамусьці чапляецца за яе, як за саломінку. Замест таго, каб ліквідаваць мноства існуючых у справе супярэчнасцяў судовае следства працягне разбірацца ў выніках экспертыз.
 
Згодна пастановы праводзіць экспертызу будуць менчукі з Цэнтральнага Апарата Дзяржаўнага Камітэта Судовых Экспертыз Рэспублікі Беларусь.
Улічваючы асаблівасці асобы Віктара Міхайлава і адсутнасць крымінальнага мінулага Іна Клышпач змяніла яму меру стрымання: з заключэння пад вартай было зменена па хатні арышт.
 
 
Нагадваю, што Віктар Міхайлаў абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 218 КК Беларусі, але за паўгода, якія ішло следства следчы Дзяніс Макарэвіч не знайшоў якіх-небудзь прыдатных доказаў у дачыненні да Міхайлава і з доказнай базай атрымалася вельмі непрыгожа - няма доказаў. Ёсць толькі ўнутранае перакананне пракурора і, як мы думаем, загад Аляксандра Рахманава, які цяпер засядае ў Радзе Бяспекі.


Усіх з Надыходзячым! Рабіце прыгожа і будзе файна!