Архіў навінаў
29.12.2019
Апошні пратэст адыходзячага года
 
Людзей было менш, чым звычайна, але тым не менш супрацоўнікі Ленінскага РАУС выканалі свой любімы рытуал з узманяльнікам гука.
 
 
Нагадалі пратэстоўцам - аматарам галубоў, работнікам парку, каням і ўдзельнікам кірмашу, які размясціўся на плошчы Леніна, аб тым, што парушэнне заканадаўства цягне адказнасць і сышлі. 
 
 
А праціўнікі завода АКБ абмяркоўвалі сёння кансервацыю завода АКБ, адкуль вывезлі за мінулы тыдзень 10 фур прадукцыі, нягледзячы на тое, што завод не быў уведзены ў эксплуатацыю.
 
 
Абмяркоўвалі выхад перад Новым годам Лемяшэўскага, якога ў народзе празвалі " Свінцам Віцем" і прыйшлі да меркавання, што яго выпусцілі для таго каб ён нармальна "закансерваваў" свой заводзік смерці і парашаў усе свае крымінальныя пытанні. Хутчэй за ўсё ў Свінцовага Віці "адкрыецца" другое дыханне і ён пад прыкрыццём сваіх "паханаў" - чыноўнікаў будзе спрабаваць адкрыць свой суперсучасны, нанатэхналагічны лайно завод.
 
"Блогеры" з Ленінскага РАУСа - суцэльная нерарэчнасць)
 
Новыя твары ціхаркоў.
 
 
 
Пасля абмеркаванняў людзі па традыцыі здзейснілі праменад па вул. Савецкай да кінатэатра "Беларусь". Затрыманняў не было.