Архіў навінаў
22.12.2019
Нягледзячы на дождж берасцейцы кормяць галубоў
(фотарэпартаж з плошчы)
 
“Смешалісь в кучу коні, люді...”. Пераапранутых у цывільнае супрацоўнікаў праваахоўных органаў больш за дзесятак, і толькі двух у форме.
 
 
 
 

Экаактывіст Алег Вялаў давёў агульную інфармацыю аб заводзе АКБ. Два міліцыянта ў цывільным дэманстратыўна ажыццяўлялі аператыўныя відэаздымкі.

Традыцыйна супрацоўнікі міліцыі праз мегафон папярэдзілі прысутных на плошчы аб недапушчальнасці ўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах.

Абышлося без затрыманняў.