Архіў навінаў

29.10.2007 Выстава твораў Напалеона Орды ў Берасці

29 кастрычніка ў выставачнай зале г. Брэста была адчыненая выстава карцін, прысвечаная 200-годдзю са дня нараджэння таленавітага мастака, кампазітара і ўдзельніка нацыянальна-вызвольнага паўстання 1830-1831гг. Напалеона Арды. У выставачнай зале былі выстаўленыя рэпрадукцыі графічных і акварэльных прац,з краявідамі дзіўна прыгожай прыроды і архітэктуры. На малюнках паказаныя: замкі, палацы,цэрквы і касцёлы. У нейкае імгненне ты нібы апынуўся ў той эпосе, калі жыў і ствараў мастак.Дзякуючы таленту майстра мы можам убачыць зямлю нашых продкаў. Смутна думаць, аб тым, што ад большасці з гэтых велічных будынкаў беларускага дойлідства, засталіся толькі руіны.

Але, як ні дзіўна ў залах пуста, наведвальнікаў няма, не гледзячы на тое, што ўваход у выставачную залу бясплатны. Няўжо нам дзедзічам усё абыякава? Няўжо мы не закаханыя ў нашу гісторыю і нам не хочацца ўбачыць зямлю на якой жылі нашы продкі?

Па вуліцы Савецкай, на якой размешчаны выставачная зала, як звычайна ходзіць шмат людзей,некаторыя сядзяць на лавачках, але ні ў каго чамусьці не ўзнікае жаданне наведаць выставу. Чаму? Магчыма яны ўсё занятыя нейкімі іншымі справамі, а можа ў іх проста іншыя інтарэсы. У нашых рускіх школах гісторыю Беларусі практычна не вывучаюць.Магчыма таму ў залах не назіралася ні адной школьнай групы. Пэўна руская школа прадвызначае недастатковую ўвагу да беларускай культурна-гістарычнай спадчыны.

Шкада што Ў Беларусі адсутнічае беларуская школа, і як вынік шацунак грамадзян да саміх сябе.