Архіў навінаў
lang=RU>

 

 

26.10.2007 Сення ў Берасці адбылася незвычайная імпрэза пад назвай "Літаратурны Аўтобус". Яна праходзіла ў рамах "Тыдня нямецкай мовы і культуры", які ладзіцца з ініцыатывы нямецкага боку пры удзеле нашых ўладаў і звычайна бывае ў Менску, але гатым разам праводзіўся ў нас.

Выцглядала гэта наступным чынам. У аўтобус пасядалі літаратары і публіка – у асноўным студэнты і выкладчыкі універсітэта, аўтобус зрабіў тры кругі па уліцах Берасця, літаратары чыталі свае творы, а публіка ў захапленні слухала.

Тое, што ініцатыва зыходзіць з нямецкага боку, тлумачыць склад гасцей. З нашага боку былі Уладзімер Арлоў, Ярына Дашына, Алесь Паплаўскі, Сяргей Прылуцкі, Васіль Барысюк – асобы, якіх ўлады наўрад ці пажадалі б бачыць у ліку запрошаных. З нямецкага боку прысутнічалі пісьменнік і перакладчык Пэтэр Куніш, літаратар прафесар Андрэ Бём.

Сам фармат імпрэзы выклікае здзіуленне і расчараванне. Немагчыма было засяродзіцца на змесце таго, што адбываецца. Павольная хада сустрэчы увесь час перарывалася рознымі тэхнічнымі акалічнасцямі, перашкаджаў гук рухавіка, гукі звонку. Хочацца спадзявацца, што арганізатары не бадуць болей выкарыстоўваць гэты фармат.

Што да зместу, то ён быў вельмі цікавы. Канечне "цвіком праграмы" быў Ў. Арлоў. Ён прачытаў некалькі вершаў, эсэ. Пямецкія госці прачыталі свае пераклады Арлова па нямецку, а так сама свае творы, сярод якіх былі ўрыўкі з рамана Андрэ Бёма, які нагадвае маментальную фатаграфію жыцця.