Архіў навінаў
04.12.2019
Беларусь патрапіла ў адмысловае месца, якое з этычных меркаванняў называць ня буду
 
Іман Гільмар спецпрадстаўнік Эўразьвязу па правах чалавека адкрыў форум:
 
 
"Мы павінны думаць, што скажуць нашыя дзеці. Што мы скажам, калі яны запытаюць: "чаму ў рэчках няма вады..."? "Пакуль я тут некалькі экаактывістаў былі забітыя, іншыя арыштаваныя", - падае прыклады з краін лацінскай Амерыкі, Азіі ... спецдакладчык ААН па правах малых народаў Вікторыя Таўлі-Корпус.
 
"Мая Кузіна была забітая, яе катавалі за тое, што яны баранілі экалогію сваёй тэрыторыі. Дзяржава ажыццяўляе пераслед жыхароў-экаактывістаў, задзейнічаныя адмысловыя банды..., - распавядае Клаўдэліцыя Сыльва дос Сантас, праваабаронца і экаактывіст з Бразіліі:
 
 
Дзе межы гэтых злачынстваў, калі экаактывістаў забіваюць цэлымі радзінамі ў Бразіліі? 10 работнікаў забіла паліцыя. Дзе межы гэтаму бязмежжу?! Мой голас правакатыўны, наш урад і бандыты нас забіваюць! Мы баронім лес, мы ня маем дастаткова бяспекі..."
 
 
Быццам пра Берасце, пра Беларусь : пакуль я тут некалькі экаактывістаў выклікалі на пастарунак, каго пасадзілі, каго пакаралі штрафамі. Добра, што не забілі. Дзякуй табе Божа!. Арганізатары форума адзінаму прадстаўніку Беларусі вызначылі месца ў групе "суседні Ўсход і цэнтральная Азія". Дзякаваць мусім агульна неабіраемаму Лукашэнку, праз якога Беларусь патрапіла ў адмысловае негеаграфічнае месца, якое з этычных меркаванняў называць ня буду.