Архіў навінаў
01.12.2019
З грамадскасцю пачынаюць лічыцца
 
Сёння сустрэча на плошчы была цікавай і пазітыўнай. Радуе што старанні ініцыятыўнай групы і неабыякавых- людзей не праходзяць дарма.
 
У чацвер "Свінцовая Варта" зафіксавала не працуючы завод, а таксама кантралюючую камісію, якая правярала ці ёсць рабочыя на заводзе.
 
Член ініцыятыўнай групы Дзмітрый Бекалюк распавёў, што Айпауэр падаў дакументы на дзяржаўную экалагічную экспертызу, але іх вярнулі, бо не пройдзеная грамадская экалагічная экспертыза.
 
Асабліва парадавала, што грамадскасць пачынаюць чуць і лічыцца.