Навіны
04.11.2019
Двое членаў абласной камісіі “ўстрымалісь” падчас галасавання
 
4 лістапада Брэсцкая абласная камісія разгледзела скаргу кандыдата-“акумулятаршчыка” на рашэнне АВК-4 аб адмене рашэння аб рэгістрацыі яго кандыдатам.
 

Нагадаем, 1 лістапада Ўладзіміра Мароза, праціўніка завода АКБ, абвінавацілі ў распаўсюдзе ўлётак без выходных дадзеных,  несвоечасовага зыходу ў адпачынак і спробу правесці сустрэчу з выбаршчыкамі без своечасовага ўсведамлення…

Старшыня АВК-4 Надзея Зайцава патлумачыла абласной камісіі ,чаму прынялі такое рашэнне, і адказала на пытанні. Яна пацвердзіла, што размова аб сустрэчы была, але пісьмовага паведамлення набыло.

Давераная асоба кандыдата Сяргей Вакуленка: “Дырэктар клуба папрасіла, каб мы звярнуліся у камісію, а камісія параіла дамовіцца з клубам і вызначыцца з датай, мы выканалі ўсе патрабаванні і нават больш…  Я звяртаўся 28-га, а атрымаў адказ па пошце 4-га...

У інтэрнэце кандыдат не распаўсюджваў агітацыйнай інфармацыі, -  кажа адзін з давераных асоб, - вы маглі лёгка праверыць, калі кандыдат пайшоў у адпачынак...

Кандыдат Уладзімір Мароз кажа: “Распаўсюд ўлётак без выходных дадзеных, карысна маім канкурэнтам па выбарах.. Адзін з трох інфарматараў - кандыдат па акрузе!

Давераная асоба кандыдата Раман Кісляк: “Улёткі гэта нейкая спецаперацыя, некалькі штук павесілі і хуценька знялі і даставілі... Так любога можна зняць! Гэта грубая правакацыя па якой ніякай праверкі не праводзілася і вінаватыя не ўстанаўлівалісь!

Нашыя ўлёткі жоўтыя, каб не зблыталі з іншымі, інфармацыйныя, а не агітацыйныя... Для зняцця прынятая неадпаведна норма права. У пераліку парушэнняў для зняцця ёсць вычарпальны пералік падстаў,  які не адпавядае вменяемым парушэнням…”

Член камісіі Аляксандар Самойлаў, якога ў склад камісіі вылучыў Беларускі “Саюз Афіцэраў”, старанна падводзіў, што кандыдат “меў намер правестці мерапрыемства, і сам гэта не абвяргае”.

Але ж мерапрыемства не праводзілася” - пярэчыць кандыдат.

Старшыня абласной камісіі Аляксандр Каляда лічыць, што ў кандыдата Уладзіміра Мароза ёсць прызнакі парушэнняў: “Словы “міліцэйскай бязмежжа” могуць выклікаць сацыяльную напружанасць у грамадстве. Ці гэта не абраза супрацоўнікаў міліцыі?!”

Давераная асоба Раман Кісляк выказваецца ў падтрымку кандыдата: “Ён мае права выказвацца свабодна, і калі ёсць факт “сацыяльнай напружанасці” - “міліцэйскай бязмежжа" - міліцыя павінна прыняць меры…”

Старшыня аблкамісіі Аляксандар Каляда прапануе камісіі адмовіць у задавальненні скаргі і ставіць на галасаванне.

Двое членаў камісіі ўстрымалісь, бальшыня “ЗА”.

Кандыдат Уладзімір Мароз мае намер акбскардзіць рашэнне Брэсцкай абласной камісіі ў судзе.

Наўпроставая трансляцыя мерапрыемства