Навіны
28.10.2019
Для назіральнікаў АБСЕ абласная камісія намагаецца стварыць уражанне “адкрытых і галосных” выбараў
 
28 красавіка адбылося пасяджэнне Брэсцкай абласной камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
 
Паліна Шарэнда-Панасюк у жоўтай блузцы
 
Камісія пакінула рашэнне АВК-1 аб адмене рашэння аб рэгістрацыі кандыдатам актывісткі “Эўрапейскай Беларусі” Паліны Шарэнды-Панасюк без зменаў, а скаргу кандыдаткі без задавальнення.
 
У прысутнасцьі міжнародных назіральнікаў ад АБСЕ старшыня камісіі Аляксандр Каляда забараніў назіральніку, якога вылучылі грамадзяне, Уладзіміру Вялічкіну, здымаць пасяджэнне. У той сама час здымаць дазволена чалавеку з мікрафонам на якім налепка з лічбай чатыры. То бок абласная камісія намагаецца штучна стварыць уражанне “адкрытых і галосных” выбараў.
 

Ад самага пачатку было бачна, што камісія кіруецца не законам, а ўстаноўкай “з гары”.

Пасля зачыткі скаргі кандыдаткі заслухалі старшыню камісіі Брэсцкай-Заходняй выбарчай акругі № 1 Тамару Наўмавец: “Я на самым пачатку ўсіх вусна папярэджвала, што агітацыю павінна было праводзіць у рамках заканадаўства, потым яшчэ раз. Потым з міліцыі ты атрымалі два прадстаўленні, потым яшчэ адно, што давераная асоба Андрэй Шарэнда заклікаў да звяржэння дзеючай улады. Мы адзінагалосна на камісіі прынялі рашэнне адмяніць рашэнне аб рэгістрацыі адпаведна арт. 70-1… Прадстаўленні з РАЎС,  доказы, узоры друкаванай прадукцыі да адкрыцця Фонда кандыдата. 23 кастрычніка здаецца, а матэрыялы раздаваліся 21-га.

Паглядзелі відэа аператыўных здымкаў. Выступ Паліны Шарэнда-Панасюк на ТВ.

“Для чаго пракруцілі гэты ролік? У выступе няма паклёпу і абразы пасадных асоб. Абразы у дачыненні да якіх пасадных асоб і якія экспертызы праводзіліся?” – пытаецца кандыдат.

“Ад моманту рашэння акруговай камісіі вы не кандыдат”, - сцьвярджае Аляксандр Каляда.

“То паслухайце запіс размовы з членам абласной камісіі Валянцінай Іванаўнай!” – настойвае Паліна. Слухаюць запіс: “…Пакуль ваша скарга не разгледзела вы дэпутат…”

Аляксандр Каляда: “Гэта да справы не мае дачынення…”

Пачалася дыскусія, кінулася ў вочы, што старшыня абласной камісіі задаваў кандыдаццы пытанні і тут жа замінаў ёй на іх адказваць.

Член камімсіі, вылучэнец саюза афіцераў: “Вы прапануеце загнаць нас у залежнасць выступая супраць АЭС…”

“Словы “захаванне ўлады дыктатарам” – гэта абраза, - падхапіў Каляда, - але найгоршае распаўсюд”.

Але Паліна Шарэнда-Панасюк умее трымаць удар. Асаромець кандыдата за якога падпісалася патары тысячы выбаршчыкаў, Аляксандру Калядзе не атрымалася.

Камісія адзінагалосна прызнала рашэнне АВК-1 абаснаванай: “Што хацелі, тое і дасягнулі”.

Кандыдат ад грамадзян Паліна Шарэнда-Панасюк мае намер змагацца за права ўдзельнічаць у выбарах да канца.