Архіў навінаў
06.01.2013 Грамадства
Лідары апазіцыі правялі кансультацыі ў спецкамендатуры

У мясцовай спецкамендатуры адбылася сустрэча лідараў апазіцыі.
 
Да Паўла Севярынца прыязджаў старшыня Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі Анатоль Лябедзька. У каментары сайту АГП апошні адзначыў, што «гэта былі не проста адведкі вязня, а хутчэй кансультацыі кіраўнікоў дзвюх палітычных структур”. Лідар незарэгістраванай палітычнай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец выказаў падзяку за сустрэчу і пагадзіўся з госцям, што «сустрэча мела змястоўны характар».
 
– Пагутарылі пра куплінскае жыццё і пра сітуацыю ў Беларусі, падзяліліся меркаваннямі. Насамрэч сітуацыя складаная. АГП у кампаніі 2012 года на мой погляд займала годную пазіцыю, пазіцыю байкоту. Таму натуральна пазіцыі ў нас блізкія, БХД былі за байкот да канца. Можна назваць гэта кансультацыяй. Вялікі дзякуй за такі візіт!
 
Лідар незарэгістраванай палітычнай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец асуджаны на тры гады «хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года ў Менску. Ён адбывае пакаранне ў спецкамендатуры №7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці.
 
racyja.eu/index.php?id=105&zoom=8549">http://racyja.eu