Архіў навінаў
04.01.2013 Грамадства
Паўстанцкая шпонка, знойдзеная пад Кобрынам

Шпонка часоў паўстання Каліноўскага захоўваецца ў прыватнай калекцыі ў Гродне.
 
 
Унікальны артэфакт быў знойдзены пад Кобрынам і некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі.
 
Шпонка (запінка), якой зашпілялі манжэты ці каўнер мужчынскай кашулі, зробленая ў форме шчытка з выявай герба паўстанцаў – Пагоня разам з польскім арлом ды арханёлам Міхаілам.
 
Цікавай падаецца колеравая гама гербу, пра якую можна меркаваць па рэштках эмаляў. Арол на сінім фоне, Пагоня на чырвоным, арханёл на белым. Традыцыйным фонам у паўстанцкай геральдыцы быў чырвоны.
 
Падобныя ўпрыгожванні былі папулярныя адразу пасля задушэння паўстання Каліноўскага 1863-64 г. і называліся “чорнай біжутэрыяй”. Яе насілі на знак жалобы па забітых ды вывезеных у Сібір паўстанцах ды іх сем’ях.
 
Расейскія ўлады змагаліся з такой праявай салідарнасці: хутка падобныя адзнакі ў публічных месцах трапілі пад забарону.
 
У Беларусі на сённяшні дзень захаваліся адзінкавыя артэфакты паўстанцаў Каліноўскага.
 
nn.by/?c=ar&i=102767">http://nn.by