Архіў навінаў
29.12.2012 Грамадства
Аляксандр Сахарук судзіцца з аб’яднаннем “Талант”

Пракурор Алена Кавальчук, якая прысутнічала ў судзе Маскоўскага раёна Брэста на працэсе па пазове былога рабочага Адкрытага акцыянернага аб’яднання “Талант” Аляксандра Сахарука, выступіла супраць задавальнення пазову. Аляксандр Сахарук прасіў суд прызнаць факт выдачы яму часткі "заробка ў канверце" і выплаціць яму недаплачаныя грошы за працоўны адпачынак. Па словах прававога інспектара прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці па Брэсцкай вобласці Уладзіміра Малея, прадстаўніка Сахарука ў судзе, патрабаванні апошняга абсалютна законныя:
 
 
- Упраўленне дэпартамента фінансавых расследаванняў па Брэсцкай вобласці зрабіла заключэнне, што факт выдачы Сахаруку "заробка ў канверце" меў месца. Падатковая інспекцыя суму, якая не абкладалася падаткам, абклала падаткам. Галоўны бухгалтар прадпрыемства і дырэктар прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці. Гэтыя службовыя асобы не абскардзілі ні заключэнне дэпартамента фінансавых расследаванняў, ні прыцягненне іх да адміністрацыйнай адказнасці.
 
Працадаўца тым самым прызнаў сваю віну, кажа Уладзімір Малей. Рашэнне суда стане вядомым 3-га студзеня на чарговым, ужо дзясятым, паседжанні па пазову Сахарука.
 
racyja.eu/index.php?id=105&zoom=8282">http://racyja.eu