Архіў навінаў
29.12.2012 Грамадства
Кобрынская падаткавая інспекцыя “павіншавала” са святамі прадпрымальнікаў горада

Падаткавікі Кобрына перад святамі сабралі дробных прадпрымальнікаў, каб абвесціць ім пра павышэнне падаткавых плацяжоў з лютага месяца. Прагэта паведаміў прадпрымальнік Алесь Мех.
 
Па ягоных словах, павышэнне будзе даволі істотным.
 
- На 40 % павышаюцца падаткі тым прадпрымальнікам, хто займаецца паслугамі, на 47 % - хто займаецца гандлем. Трэба яшчэ заўважыць, што сам тэрмін “адзіны падатак” не раскрывае ўсе падаткі, якія плацяць прадпрымальнікі. Справа ў тым, што акрамя вось гэтага адзінага падатку, прадпрымальнік яшчэ плаціць у фонд сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, а гэта 35 % ад мінімальнага заробку, які рэгулярна павышаецца.
 
Алесь Мех лічыць, што такі падыход да дробных прадпрымальнікаў не паспрыяе развіццю прадпрымальніцкай дзейнасці. Наадварот, шмат хто з прадпрымальнікаў прыпыніць свой бізнес або закрыецца зусім і з’едзе за мяжу, як гэта робяць шматлікія будаўнікі і кіроўцы.
 
spring96.org/be/news/60273">http://spring96.org