Архіў навінаў
28.12.2012 Грамадства
Працягваецца разбіральніцтва справы Віталя Каўша

У Брэсцкім раённым судзе працягнецца разбіральніцтва справы актывіста Партыі БНФ Віталя Каўша. Яго вінавацяць у арганізацыі нелегальнай міграцыі. Па версіі следства ён ў траўні бягучага года падвёз да беларуска-польскай мяжы групу індусаў у складзе васьмі чалавек, якія па канаце перайшлі на польскі бок. Першае паседжанне адбылося 11 снежня. Актывіст хадайнічаў пра дэталёвае вывучэнне матэрыялаў справы, якое суддзя задаволіў.
 
Жонка Віталя Каўша, Жана, упэўненая, што яе муж нічога супрацьзаконнага не здейсніў, і з-за нейкіх інтрыг сям’ю пакінулі без сродкаў на існаванне:
 
- Я ў шоку, па-першае. Я з двума дзецьмі жыву на сацыяльную дапамогу ў 860 рублёў. У майго мужа на фірме канфіскавалі ўсю тэхніку. Я нават не магу нічога прадаць. Яго арыштавалі, зараз няма ні сям’і, ні дапамогі, няма нічога.
 
Сябры і родзічы Віталя Каўша губляюцца ў магчымых версіях, чаму склалася такая сітуацыя. Палітызаваць справу не спяшаюцца, але і бізнесам Віталь займаўся дробным - дапамагаў афармаляць анкеты на візы, таму наўрад ці з-за канкурэнцыі.
 
racyja.eu/index.php?id=105&zoom=8211">http://racyja.eu